«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра шэ…

«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра шэсьць гадоў працы з Беларусьсю

Апошнія шэсьць гадоў ураджэнка Францыі палітоляг Анаіс Марэн інфармавала сусьветную грамадзкасьць аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў якасьці спэцыяльнай дакладчыцы ААН.

Пасьля завяршэньня кадэнцыі інфармацыйнае агенцтва «Позірк» пагутарыла зь ёй пра тое, зь якімі цяжкасьцямі давялося сутыкнуцца за гэты час, у якой сытуацыі апынуліся беларусы і што можна параіць пераемніку ці пераемніцы.

— Я была ў стане рэпарцёра на вайне, прымала ўцекачоў зь Беларусі ў сваім доме. Потым пачалася поўнамаштабная вайна ва Ўкраіне, і мы ўсе перайшлі на такі рэжым, але я была ў ім ужо са жніўня 2020 года. Я не разумела, як можна на гэта не рэагаваць, я не лічыла свой час, працавала на 200% — днём, ноччу, па выхадных. Сваякі ахвяр і самі ахвяры дасылалі мне асабіста або мандату ў Жэневе скаргі: «Вось што здарылася, вось доказы, што нам рабіць?» https://smarturl.click/Eel4g