Аліна Коўшык стане кіраўніцай «Белсата»
Аліна Коўшык прызначана галоўнай рэдактаркай тэлеканала «Белсат» і пакідае Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета працягне працу. Выконваць абавязкі прадстаўніка будзе намеснік Аліны Коўшык Павел Баркоўскі, пакуль не прызначаны новы прадстаўнік ці прадстаўніца.
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прывітала прызначэнне Аліны Коўшык на новую пасаду:
«Я шчыра віншую Аліну Коўшык з новым прызначэннем. Упэўнена, што яе праца на новай пасадзе ўзмоцніць «Белсат» і прынясе карысць нашай агульнай справе. «Белсат» мае вялізнае значэнне для Беларусі і дэмакратычнага руху, дае беларусам не толькі аб’ектыўную інфармацыю і пляцоўку для дыскусій, але і ўмацоўвае нашу нацыянальную ідэнтычнасць. З грамадскім і палітычным досведам, атрыманым у апошнія гады, Аліна вяртаецца да каманды, якую трэба захаваць і ўзмацніць у няпросты перыяд трансфармацыі тэлеканала.
Я ўдзячная Аліне за яе працу: міжнародныя сустрэчы высокага ўзроўню і гучны голас у абарону нацыянальнай ідэнтычнасці, арганізацыю канферэнцый, круглых сталоў па культурніцкай, адукацыйнай і гістарычнай праблематыцы, за стварэнне сеткі беларускіх школак у эміграцыі, за развіццё такіх праектаў, як Інстытут беларускай кнігі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі і інш. Веру, што працу, распачатую Алінай, чакае дастойны працяг».
Аліна Коўшык: «Быць прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета – вялікі гонар. Працуючы ў гэтай камандзе, я многаму навучылася, пазнаёмілася са многімі замежнымі палітыкамі і кожную хвіліну імкнулася абараняць беларушчыну ўсімі дасяжнымі мне інструментамі. Я пакідаю каманду з распрацаванай Стратэгіяй, з шэрагам паспяховых кейсаў і канкрэтным планам на найбліжэйшую будучыню. Мы не развітваемся, я ўпэўненая, што беларускі дэмакратычны рух і «Белсат» непадзельныя. Нас чакае шмат выклікаў на ніве антыпрапаганды, стратэгічных камунікацый і папулярызацыі нацыянальнай культуры».
Нагадаем, Аліна Коўшык далучылася да Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў верасні 2022 года. Да гэтага яна на працягу 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядучай, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграм. Акрамя таго, Аліна Коўшык была сузаснавальніцай Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба «Беларускі Варшавы». Па адукацыі Аліна Коўшык – гісторык. Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтра Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і праграмы MBA ў сферы медыяменеджменту ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.
@CabinetBelarus