Агульная заява дэмакратычных сіл Беларусі да «выбараў» 2025У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэ…

Агульная заява дэмакратычных сіл Беларусі да «выбараў» 2025

У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе – бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.

Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.

Мы патрабуем:

спынення ўсіх відаў рэпрэсій;
вызвалення ўсіх палітзняволеных;
рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу.

Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў.

Цалкам заяву чытайце па спасылцы.

@CabinetBelarus