Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі беларускага ліцэю з Бельска Падляшскага ў Вільні25 кастрычніка ў …

Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі беларускага ліцэю з Бельска Падляшскага ў Вільні

25 кастрычніка ў Вільні адбудзецца сустрэча з Агульнаадукацыйным ліцэем з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча з Бельску Падляшскага.

Сярод гасцей:
Дарафей Фіёнік — прадстаўнік бацькоў вучняў ліцэя, дырэктар Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах;
• Дырэктарка ліцэю Яанна Якімюк.

Падчас імпрэзы можна будзе пазнаёміцца з выставай, прысвечанай 80-годдзю Бельскага ліцэя і постаці яго першага дырэктара Анатоля Тымінскага.

А напрыканцы — святочны канцэрт.

Дата: 25 кастрычніка
Час: 14:00 (час мясцовы)
Месца: Дом нацыянальных згуртаванняў, Raugyklos 25, Vilnius

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну