Як «гучыць» Беларусь?
Эстафета «Voices Across Borders» набірае абароты і галасы беларусаў і беларусак становяцца ўсё гучней!
Але ж, вядома, што галасы гучаць гучней пад добрую музыку. А пад добрую любімую беларускую музыку яны будуць гучней ўдвая.
Таму каманда эстафеты вырашыла скласці плэйліст беларускай музыкі ўсіх часоў. Менавіта гэты спіс кампазіцый дыяспары будут ўключаць замежнікам на вечарах «Get to know Belarus!», якія пройдуць ва многіх краінах па ўсім свеце ў рамках эстафеты.
«Агінскі, Рашчынскі, Вайцюшкевіч, N.R.M., «Песняры», «Нейра Дзюбель», «Троiца», «Петля пристрастия», «Ляпіс Трубяцкі», «Крамбамбуля», «Серебряная свадьба», «РСП», «Верасы», «Ulis»…
Мяркуем, можна працягваць яшчэ і яшчэ. Колькі крутой музыкі стварылі беларусы!
Мы звярнуліся да радыёжурналісткі, вядучай і арганізатаркі музычных імпрэз Марыны Савіцкай, каб яна склала свой асабісты Топ-5 трэкаў гэтага года: Nochy i Leibonik («Бяда»), Naviband («Мама»), «Петля Пристрастия» («Квант»), Molchat Doma («Белая Полоса»), KurwaDziki («Dačakajuś»)», – паведамляюць арганізатары эстафеты ў сваіх сацсетках.
Беларусы і беларускі замежжа, без вашае дапамогі не абысціся!
Далучыцца да эстафеты кожны і кожная з вас можа наўпрост напісаўшы ў каментарах назвы вашых любімых беларускіх песень, якія, на ваш погляд, павінны быць у плэйлісце эстафеты.
Беларуская музыка праз межы!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну