Запрацавала абноўленная табліца фігурантаў палітычных крымінальных спраў Беларусі — у яе шырокі функ…

Запрацавала абноўленная табліца фігурантаў палітычных крымінальных спраў Беларусі — у яе шырокі функцыянал

У табліцы ужо больш за 6000 прозвішчаў — гэта людзі, якія былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году. Сярод іх не толькі палітвязні, але і тыя, хто не мае гэтага статуса.

Вы можаце адсартаваць людзей па розных кластарах: від пакарання, прад’яўленыя абвінавачванні, суддзя, пракурор, месца зняволення і г.д..

Таксама ёсць падзел людзей па фільтрах — па роду дзейнасці (блогеры, IT-спецыялісты, лекары, вайскоўцы, студэнты, спартоўцы і г.д.) і па іншых пазнаках (затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь, шматдзетныя бацькі, пенсійны ўзрост, вайна ва Украіне і г.д.).

Табліца абнаўляецца аўтаматычна па меры з’яўлення новай інфармацыі.

https://prisoners.spring96.org/be/list