Беларуская дыяспара выкупіла асобнік Трэцяга Статута ВКЛ і верне яго ў БеларусьУ межах працы па вярт…

Беларуская дыяспара выкупіла асобнік Трэцяга Статута ВКЛ і верне яго ў Беларусь

У межах працы па вяртаньні беларускіх каштоўнасьцяў на радзіму ініцыятыва Maldzis выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-м годзе на польскай мове. Статут ВКЛ 1588-га году — самае важнае выданьне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існаваньня, і адзін з самых дасканалых прававых дакумэнтаў у тагачасным сьвеце.

https://smarturl.click/B6QnQ