Да Дня палітзняволеных у БеларусіСёння беларусы Бельгіі, насуперак усім пагрозам рэжыму, выйшлі ў самым сэрцы Еўропы на акцыю, каб нагадаць пра лёс нашых палітычных вязняў і выказаць падтрымку тым, хто знаходзіцца за кратамі адно праз прагу лепшай долі для беларускага народу.
Пасля акцыі, ужо традыцыйна, у
Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі беларусы Бельгіі напісалі паштоўкі тым палітвязням, якія святкуюць свой дзень народзінаў у траўні, і тым, пра каго няма ніякай інфармацыі ўжо трывалы час.
У акцыі ўзяў удзел і намеснік прадстаўніка ў замежных справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі
Уладзімір Астапенка.