ВБЎ працягвае набор на бясплатны курс «Шлях да Еўрапейскага звязу» з сертыфікацыяй Collegium Civitas

Беларусы Замежжа

ВБЎ працягвае набор на курс “Шлях да Еўрапейскага звязу”, які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas.

Курс дае ўнікальныя веды аб выкліках і магчымасцях, з якімі сутыкаюцца новыя члены ЕС. Вы даведаецеся, як функцыянуе Еўрапейскі саюз і якія механізмы ляжаць у аснове сучаснай Еўропы.

Паспяховыя выпускнікі курса атрымаюць сертыфікацыю ад Collegium Civitas, а таксама 3 крэдыты ECTS, што можа спрыяць далейшай адукацыі і кар’ернаму росту.

Курс праводзіцца ў гібрыднай форме — можна абраць удзел анлайн ці афлайн у Варшаве. Гэта робіць яго даступным для студэнтаў з розных рэгіёнаў, уключаючы тых, хто аддае перавагу ананімнаму ўдзелу.

Для грамадзян Беларусі курс бясплатны, што дае магчымасць атрымаць каштоўную адукацыю і пашырыць веды ў галіне еўрапейскай інтэграцыі без фінансавых бар’ераў.

Не прамініце магчымасць палепшыць свае веды і навыкі – падавайце заяўку да 12 кастрычніка 2024 года!

Рэгістрацыя на курс: https://volny-uni.eu/collegium-civitas