Беларусы, падтрымайма былых палітвязняў! Падтрымайма шэлтар ва Уроцлаве!Уявіце сабе, ад пачатку года…

Беларусы, падтрымайма былых палітвязняў! Падтрымайма шэлтар ва Уроцлаве!

Уявіце сабе, ад пачатку года 37 былых палітвязняў разам са сваімі сем’ямі мелі магчымасць першыя месяц-два спакойна пажыць у шэлтары Wrocław City. Да гэтага яны прайшлі праз турмы і як ніхто іншы патрабуюць даху над галавой, каб спакойна адапатавацца да новых рэалій, вучыць польскую мову і шукаць працу.

На жаль праз недахоп сродкаў, выдзеленых на 2024 год, шэлтару не хапае яшчэ 4 тысячы злотых, каб пакрыць кошты арэнды і камуналкі да канца года.

Але ў нашых з вамі сілах падтрымаць гэта месца, а таксама беларусаў, што там пражываюць. Вы можаце зрабіць любое ахвяраванне па гэтай спасылцы https://zrzutka.pl/3pcay8

Што важна, з гадавой фінансавай справаздачай можна будзе азнаёміцца ў студзені 2025 на рэсурсах Суполкі беларусаў Уроцлава.

Даведацца пра іншыя патрэбы шэлтара можна на афіцыйнай старонцы https://wroclaw-city.pl/

Давайце пакажам, што пытанне падтрымкі палітвязняў для нас было і застаецца прыярытэтам!

#ПадтрымаемШэлтар