Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У чацвер, 10 кастрычніка ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае міжнародны юрыст, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, кіраўнік аддзела Леанід Марозаў.
Тэма лекцыі: “Міжнароднае права і яго роля ў абароне правоў чалавека: рэакцыя на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і за мяжой”.
Леанід раскажа нам пра:
— Міжнародныя адносіны, парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і міжнародная рэакцыя: санкцыі, расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці, праца міжнародных арганізацый у кантэксце Беларусі;
— Правы беларусаў і беларусак за мяжой, міжнародная абарона для асоб, якія шукаюць палітычны прытулак, і працэдуры яе атрымання. Прэцэдэнты і паспяховыя кейсы беларусаў і беларусак, якія атрымалі міжнародную абарону. Працэдуры экстрадыцыі і міжнароднае супрацоўніцтва, А таксама магчымасць прадухілення экстрадыцыі з дапамогай міжнародных механізмаў;
— Адвакацыя правоў беларусаў і беларусак, ужыванне нормаў міжнароднага крымінальнага права, пытанні адказнасці за рэпрэсіі і парушэнне правоў чалавека, міжнародныя намаганні па вызваленні палітвязняў. Магчымасці прыцягнення міжнародных юрыстаў, палітыкаў і актывістаў да справаў беларускіх актывістаў і актывістак.
Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні аб пашпарце іншаземца, чаму магчыма дэпартацыя ў Беларусь, пра Інтэрпол і інш.
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы
https://us06web.zoom.us/j/85100041504?pwd=JsXP8euQSyNbMLRnNeAeGcUBs6nElr.1
Чакаем вас!