Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязняНа мерапрыемстве, арганізаван…

Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня

На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзячы з партый “Fratelli d’Italia”, “Partito democratico”, “Più Europa”, кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава.

“Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу”, – паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

Таксама беларусы ды беларускі далучыліся да мітынгу сяброў з Сакартвэла

Юлія заклікала да аб’яднання намаганняў, узаемнай салідарнасці і падтрымкі адно аднаго. Бо зло ў нас агульнае: гэта пуцінская Расея.

Таму будзем разам!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне! საქართველოს გაუმარჯოს! 
Сакартвэлас гаўмарджос!


Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас