«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязняміСвятлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас.
Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ.
Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі.
Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі –
іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў».
Глядзіце відэа, каб паслухаць зварот цалкам.
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі…