Заява наконт забароны на перасячэнне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраван…

Заява наконт забароны на перасячэнне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі актыўна выступае за ўвядзенне абмежавальных мер, накіраваных на прадухіленне абыходу санкцый і зніжэнне патэнцыялу для працягу агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Мы разумеем, што першапрычынай такіх мер зяўляюцца дзеянні рэжыму Лукашэнкі, у выніку якіх для Латвіі і ЕС ствараюцца рэальныя пагрозы бяспецы праз штучны міграцыйны крызіс на мяжы, а таксама іншыя недружалюбныя дзеянні.

Разам з тым Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі цалкам падзяляе пазіцыю ЕС аб ​​важнасці падтрымання кантактаў паміж людзьмі (п. 13 Заключэння Савета ЕС па Беларусі ад 19.02.2024) і лічыць немэтазгодным абмяжоўваць мабільнасць беларусаў.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вядзе кансультацыі з упаўнаважанымі органамі Латвіі, Літвы і Польшчы па гэтым пытанні.

@CabinetBelarus