Libereco пашырае падтрымку для рэпрэсаваных беларусаў
У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з’явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года.
Legal Help — адзіная праграма ў Германіі, якая аказвае экспертную падтрымку беларускім бежанцам па ўсёй краіне і ў рэжыме анлайн на іх роднай мове. Яна дае індывідуальную падтрымку, інфармацыю і рэкамендацыі па пытаннях заканадаўства аб пражыванні і прадастаўленні прытулку праз сетку валанцёраў, партнёраў і спецыялізаваных юрыстаў. Legal Help збірае і перакладае інфармацыю з першакрыніц у Беларусі ды пастаянна ўзаемадзейнічае з мясцовымі арганізацыямі, прыватнымі асобамі.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115771
Запыты на юрыдычную дапамогу можна накіроўваць па электроннай пошце па адрасе [email protected]