Дзякуем усім, хто далучыўся да мітынгу ў гонар Дня Годнасці ў Беларусі!Асабліва ўдзячныя сябрам з Ук…

Дзякуем усім, хто далучыўся да мітынгу ў гонар Дня Годнасці ў Беларусі!

Асабліва ўдзячныя сябрам з Украіны, прафсаюзам Cisl Firenze Prato, асацыяцыі BelarusBo, чальцам асацыяцыі “Талака” за падтрымку і салідарнасць.

Вось ужо 4 гады мы разам змагаемся супраць дыктатуры. Мы ніколі не забудзем і не даруем гвалт у дачыненні да беларусаў. Мы памятаем пра нашых палітвязняў і працягваем барацьбу за іх свабоду, за нашае права вярнуцца дадому.

Дзякуем усім неабыякавым за актыўнасць. Разам мы больш моцныя, і разам абавязкова прыйдзем да перамогі!