Ларыса Геніюш (9.8.1910-7.4.1983) – выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага руху, шчырая патрыётка і грамадзянка Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень народзінаў Ларысы Геніюш сымбалічна выпадае на той днень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.
Паэтка пісала ў сваёй «Споведзі» пра бальшавікоў наступнае:
«…іх перамога – гэта ня нашая перамога, бо мэта іх – вынішчыць нас і асыміляваць».
Дом Ларысы Геніюш у Зэльве наведвалі найбуйнейшыя прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі, дзе яны натхняліся яе мужнасцю і прыкладам яе высокай годнасці. Прарасейскі рэжым і пасля сьмерці Ларысы Геніюш настолькі запалоханы любоў’ю беларусаў да яе, што два гады таму дэмантаваў яе помнік у Зэльве.
Мы памятаем і ганарымся шчырымі беларускамі і беларусамі, рэпрэсаванымі і закатаванымі сталінскім рэжымам!
Патрабуем пакаяньня і асуджэньня на дзяржаўным узроўні сталінскіх рэпрэсій і перадачы ў Гаагу катаў лукашэнкаўскага антыбеларускага рэжыму, які гвалтуе, збівае і забівае ў турмах лепшых беларусак і беларусаў!
РАЗАМ ДА ПЕРАМОГІ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!