Ужо больш за 10 месяцаў ідзе няспынная барацьба беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з судовай сістэмай…

Ужо больш за 10 месяцаў ідзе няспынная барацьба беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з судовай сістэмай Сербіі.

Андрэй Гнёт – беларускі рэжысёр і актывіст, якога ў кастрычніку 2023 года затрымалі ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў праз Інтэрпол. Яму прад’явілі абвінавачанне ў эканамічным злачынстве, але ёсць меркаванне, што пераслед мае палітычны матыў. Да таго ж ў Беларусі ён вядомы як сузаснавальнік “Свабоднага аб’яднання спартсменаў SOS BY”, што лукашэнкаўскі рэжым прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй.

У снежні 2023 года сербскі суд ўхваліў яго экстрадыцыю ў Беларусь, аднак пасля апеляцыі ў сакавіку 2024 года гэтае рашэнне адмянілі і адправілі на перагляд. Гнёт быў пераведзены пад хатні арышт у чаканні далейшага судовага разбору.

27 жніўня будзе апошняе, вырашальнае для Андрэя паседжанне. Мы можам падтрымаць нашага земляка:

– выходзьце з пікетамі да амбасадаў і кансулятаў Сербіі ў Італіі – прыклады плакатаў знойдзеце па спасылцы ніжэй.

https://drive.google.com/drive/folders/1-oKt6RWqlMWMl0bTxyauFp2wYcRLqs7u

Адрасы:

Амбасада Сербіі ў Італіі (Рым):
Via dei Monti Parioli 20, 00197 Рым, Італія
Генеральнае консульства Сербіі ў Мілане:
Piazza Cavour 3, 20121 Мілан, Італія
Консульства Сербіі ў Трыесце:
Via Mazzini 21, 34121 Трыест, Італія
Консульства Сербіі ў Неапалі:
Via del Parco Margherita 34, 80121 Неапаль, Італія
Консульства Сербіі ў Фларэнцыі:
Via Vittorio Emanuele II 54, 50134 Фларэнцыя, Італія

– заданацьце Андрэю, бо ён мае патрэбу ў падтрымцы на аплату адвакатаў, жытла і іншых побытавых рэчаў.

https://gofund.me/28cbf94f

З нашага боку адпраўлены зварот да паламентарыяў з просьбай падтрымаць запыты да сербскіх улад.