#FramedinBelarus:Towards Solidarity. У Нарвегіі адкрыецца выстава ў падтрымку беларускіх палітвязня…

#FramedinBelarus:Towards Solidarity. У Нарвегіі адкрыецца выстава ў падтрымку беларускіх палітвязняў

24 жніўня ў цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken г. Хамар адкрыецца выстава беларускай мастачкі Руфіны Базловай пад назвай #FramedinBelarus:Towards Solidarity. На ёй будуць прадстаўленыя ў тым ліку вышытыя выявы праваабаронцаў «Вясны».

«Выстава #FramedinBelarus:Towards Solidarity правядзе нас праз цяністыя калідоры дэспатычных дзяржаўных сістэм да калектыўнага спачування і агульнага імкнення да справядлівасці», — адзначаюць арганізатары.

Наведаць выставу можна будзе да 6 кастрычніка.

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Руфіна Базлова на працягу апошніх гадоў малюе схемы беларускіх палітычных вязняў, а неабыякавыя людзі далучаюцца і вышываюць іх «партрэты», выкарыстоўваючы традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

https://framedinbelarus.net/bl