Шаноўныя беларусы і беларускі!Пры прыняцці рашэнняў КР імкнецца ўлічваць, у першую чаргу, патрэбы і …

Шаноўныя беларусы і беларускі!

Пры прыняцці рашэнняў КР імкнецца ўлічваць, у першую чаргу, патрэбы і меркаванне нашых выбаршчыкаў. Дзякуй усім, хто рэгулярна дзеліцца інсайдамі, а таксама сваімі думкамі і ідэямі. 

Cвае прапановы вы можаце даслаць праз бяспечную форму зваротнай сувязі на сайце rada.vision, інфармацыя абавязкова будзе даведзена да агульнага пасяджэння.

Заўтра Каардынацыйная Рада правядзе закрытае пасяджэнне, якое стане першым з серыі запланаваных слуханняў і абмеркаванняў для выпрацоўкі стратэгіі на 2025 год, у тым ліку па выбарах у Беларусі. 

Мы звяртаемся да нашых выбаршчыкаў. Калі ласка, адкажыце на наступныя пытанні, карыстаючыся формай зваротнай сувязі:

Ці павінна КР на сваіх афіцыйных каналах заклікаць да дзеяння людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, падчас правядзення так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі? Калі так, то да якіх (байкот / супраць усіх / іншае)?

Выбары прайшлі. Што далей? Якія сцэнары падзей вы прагназуеце? Як дэмакратычныя сілы і КР у прыватнасці павінны дзейнічаць у адказ на гэтыя сцэнары? Прааналізуйце рызыкі і абгрунтуйце свой пункт гледжання.