У нядзелю 25 жніўня ўдзельнікі штотыднёвай акцыі беларусаў на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні далу…

У нядзелю 25 жніўня ўдзельнікі штотыднёвай акцыі беларусаў на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні далучыліся да патрабавання вольных беларусаў у розных краінах да уладаў Сербіі вызвалiць беларускага журналіста, рэжысёра і палітычнага актывіста Андрэя Гнёта і даць яму магчымасць бяспечна пакінуць Сербію.

Андрэй Гнёт быў арыштаваны ў Сербіі 30 кастрычніка 2023 года па фальшывым запыце беларускай дыктатуры ў Інтэрпол.

27 жніўня ў Бялградзе апеляцыйны суд разгледзіць магчымасць экстрадыцыі Андрэя ў дыктатарскую Беларусь.

Юрыстка фонду Partyzanka Ганна Маціеўская разам з іншымі праваабаронцамі змагаецца за будучыню Андрэя, і мы ўсе разам падтрымліваем яе намаганні і намаганні самога Андрэя ў гэтай барацьбе.

Беларусы не пакідаюць суайчынніка сам на сам з пагрозай быць адданым дыктатару лукашэнку! Змагаемся за кожнага!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Свободу Андрею Гнёту!/Свабоду Андрэю Гнёту! Вільня, 2024’08’25.

В воскресенье 25 августа учаcтники еженедельной акции беларусов на площади Винцаса Кудирки в Вильнюсе присоединились к требованию свободных белорусов в разны…