Школа ODIHR/FES па палітыцы, лідарству і адвакацыіГэты курс з’яўляецца часткай чатырохгадовага прае…

Школа ODIHR/FES па палітыцы, лідарству і адвакацыі

Гэты курс з’яўляецца часткай чатырохгадовага праекту БДІПЧ «Пабудова больш моцных дэмакратычных інстытутаў у краінах Усходняга партнёрства», які падтрымліваецца і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй і суфінансуецца ўрадам Італіі.

Мэты:
— умацаваць дэмакратычныя інстытуты шляхам павышэння патэнцыялу маладых палітыкаў, актывістак і актывістаў, каб яны валодалі навыкамі перафарміравання палітыкі і ўдзелу ў адвакатаванні праблем у рэгіёне АБСЕ;
— садзейнічаць ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці ў краінах-удзельніцах АБСЕ шляхам ліквідацыі разрыву паміж асобамі, якія прымаюць рашэнні, і моладдзю, а таксама садзейнічанне істотнаму абмену ў сферы палітычных партый, дэмакратыі і выбараў;
— забяспечыць навучанне і абмеркаванне больш шырокага спектру аналітычных пунктаў гледжання, а таксама навучыць удзельнікаў і ўдзельніц навыкам лідэрства, адвакацыйным кампаніям, перамоваў, фарміраванню каманды і аналізу палітыкі.

Будуць адабраны 19 чалавек з наступных краін АБСЕ: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама 6 чалавек з Кіпра, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Балгарыі, Румыніі і Харватыі. 

Узрост удзельнікаў і ўдзельніц павінен быць ад 18 да 35 гадоў на дату правядзення. Арганізатары паспрабуюць дасягнуць гендарнай разнастайнасці і рэгіянальнага балансу.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны адпавядаць аднаму з наступных крытэраў:
— грамадзянства адной з названых вышэй краін АБСЕ;
— член парламенту;
— балатавацца як мінімум адзін раз на рэспубліканскіх, рэгіянальных або мясцовых выбарах;
— член палітычнай партыі;
— моладзевы актывіст_ка або лідар_ка грамадзянскай супольнасці з пацверджаным вопытам удзелу ў адвакацыі або масавых ініцыятывах.

Падаць заяўку трэба да 23:59 CEST пятніцы, 20 верасня 2024 г. (уключаючы гэтую дату) па спасылцы.

Удзел бясплатны
18-22 лістапада 2024
Варшава, Польшча
Працоўная мова — ангельская

Больш падрабязна па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

ODIHR/FES School on Politics, Leadership and Advocacy

This course is part of ODIHR’s four-year project ‘Building Stronger Democratic Institutions in Eastern Partnership Countries’, supported and financed by the European Commission and co-financed by the Government of Italy.