Беларусы ўжо больш за 500 дзён не маюць звестак пра 5 палітвязняў
Сярод іх: Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік і Сяргей Ціханоўскі. Рэжым Лукашэнкі увесь гэты час трымае іх без сувязі з роднымі, што з’яўляецца катаваннем.
Дарэчы, 30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў. Ён быў зацверджаны ААН, якая раней прыняла адмысловую канвенцыю аб абароне гэтых асобаў. Беларусь канвенцыю не падпісала.
Нагадваем, яшчэ з 1999 года ў нашай краіне зніклі Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі і Дзмітрый Завадскі. Усе яны так ці інакш былі звязаныя з беларускай палітыкай.
#рэпрэсіі