Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Гэта добрая навіна, але не канец гісторыі.
Справа Гнёта ізноў вернецца ў суд Бялграда дзеля новага разгляду. “Калі суд зноў вырашыць, што ўмовы [для экстрадыцыі] былі выкананы, мы зноў абскардзім гэтае рашэнне”, – сказаў адвакат Гнёта Філіп Сафіяніч выданню N1.
Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам да 30 кастрычніка.
Андрэй Гнёт правёў 7 месяцаў у сербскай турме. Туды ён трапіў па запыце Беларусі — лукашэнкаўцы спрабуюць дамагчыся яго дэпартацыі з Сербіі. Пасля яго вызвалілі, аднак могуць экстрадаваць у Беларусь.