У сённяшнім мерапрыемстве, арганізаваным літоўскай супольнасцю Кіпра і супольнасцю ўкраінска-кіпрскага сяброўства, пры дапамозе амбасады Украіны на Кіпры і амбасады Літоўскай рэспубліцы ў Грэцыі, узялі ўдзел актывісткі і актывісты, прадстаўніцы і прадстаўнікі розных арганізацыяў, каб абмеркаваць, як супольнасці і асобныя людзі могуць рэагаваць на глабальныя выклікі і падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасці.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі на Кіпры ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, прысвечаных супрацьстаянню рэжыму Лукашэнкі і расейскай агрэсіі.
На мерапрыемстве таксама абмяркоўваліся пытанні інфармацыйнай бяспекі і ролі медыя ў супрацьстаянні прапагандзе, што з’яўляецца неад’емнай часткай барацьбы супраць расейскай агрэсіі.
«Падчас форуму былі наладжаны кантакты з амбасадай Польшчы, а таксама з мясцовымі ўкраінскай і літоўскай дыяспарамі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням палітычных вязняў у Беларусі і супольнай барацьбе за дэмакратычныя змены», — паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры.