У Вільні грамадзяніна Літвы прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць беларускага КДБ
Мужчыну асудзілі на 9 гадоў турмы, піша «Радыё Свабода». Літоўца таксама прызналі вінаватым у спробе ўплываць на сведкаў.
Грамадзянін Літвы Мантас Данелюс з 2022 году збіраў інфармацыю пра беларускіх актывістаў у Літве, і перадаваў іх прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.
Данелюса затрымалі ў Літве 28 верасня 2022 году пры спробе ўцячы ў Беларусь.
Раней мужчыну ўжо судзілі па падазрэнні ў фальсіфікацыі дакументаў.