ЗАРАЗ МЫ ЗВЯРТАЕМСЯ ДА ВАС ПА ДАПАМОГУ, І ГЭТА ТЭРМІНОВА Ужо больш за 1,5 месяцы мы дапамагаем выраш…

ЗАРАЗ МЫ ЗВЯРТАЕМСЯ ДА ВАС ПА ДАПАМОГУ, І ГЭТА ТЭРМІНОВА

Ужо больш за 1,5 месяцы мы дапамагаем вырашаць пытанні інтэграцыі аднаго нашага земляка (з мэтаў бяспекі не называем ягонае імя) і ўключыць яго ў праграму па прыёме ўцекачоў. На жаль, бюракратычныя працэсы і наплыў мігрантаў замінае хутка вырашыць гэтую сітуацыю.

Некаторы час беларус жыў на вуліцы, часова пражываў у начным прытулку, але не на сталай аснове. Альтэрнатыўных варыянтаў няма, чалавек застаецца на вуліцы.

Таму мы адкрываем збор, каб аплаціць часовае жытло і пакупку базавых неабходных рэчаў, пакуль вырашаюцца пытанні легалізацыі і працы.

На сёння мы не маем магчымасці дапамагчы самастойна. Але мы ведаем і памятаем, што такое беларуская салідарнасць. Спадзяемся, што і на гэты раз мы зможам справіцца.

Сума збора: 1000€. Гэта аплата часовага жытла на месяц плюс аплата праезду і харчавання. На сёння сабрана 400€. Калі кожны з вас зробіць унёсак у 5€, мы зможам закрыць збор ужо сёння.
Мы абавязуемся справаздачыцца за ўсе сабраныя сродкі.

Пакідаем рэквізіты
IBAN: IT36K0867338080000000910404
Nome: Talaka Aps
Causale: Aiuto al cittadino bielorusso

PayPal: @talakaAPS

Важна! Вельмі просім пазначыць мэту пераказу – нам важна ведаць, на што вы ахвяруеце.

Дзякуй!