Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сваіх сэн…

Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сваіх сэнатараў

Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і кангрэсмэнаў з заклікам дамагацца ячго вызваленьня.

У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца:

«Калі ласка, настойліва заклікайце вашых сэнатараў і кангрэсмэнаў дапамагчы дабіцца вызваленьня Алеся Бяляцкага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, і больш за 1400 палітычных вязьняў, несправядліва затрыманых у Беларусі… 25 верасьня Алесь адзначыць свой 62-гі дзень нараджэньня за кратамі. Ваш голас можа прыцягнуць увагу ўсяго сьвету да яго і іншых вязьняў цяжкага становішча і натхніць на дыпляматычныя дзеяньні!»

https://smarturl.click/l5dXd