Брусэль, Бельгія. З нагоды 62-годдзя Алеся Бяляцкага, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Partne…

Брусэль, Бельгія.

З нагоды 62-годдзя Алеся Бяляцкага, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Partnership for Human Rights (Libereco) і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) патрабуюць вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і заснавальніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна».


У амбасаду Рэспублікі Беларусь у Брусэлі перададзена петыцыя, дзе больш за 82 000 подпісаў, з 82 розных краін, якая заклікае да неадкладнага і тэрміновага вызвалення Бяляцкага і яшчэ больш за 1300 палітвязняў.

На мітынгу каля амбасады выступілі еўрапарламентарыі Мары-Агнес Штрак-Цымерман, Тыйс Ройтэн і Морыц Кёрнер, калега Бяляцкага і былы палітвязень Леанід Судаленка, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы шэрагу праваабарончых арганізацый і беларускай дыяспары.

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшоў круглы стол для журналістаў і аналітыкаў.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну