Новая кніга пра гісторыю Беларусі і сямейную памяць
У Нарвегіі выйшла кніга “Цана свабоды” Дар’і Шут. Гэта першая праца аўтаркі, у якой яна пераплятае асабістую гісторыю сваёй сям’і з драматычнай гісторыяй Беларусі.
Дар’я Шут: “Толькі-толькі ў Нарвегіі выйшла мая першая кніга, якая распавядае пра гісторыю Беларусі праз гісторыю маёй сям’і і майго таты. У кніжцы я пішу пра свой сорам, які я адчувала будучы дачкой БНФаўца ў 1990-я і 2000-я, пра жаданне забыць, уцячы, і не кранацца той балючай тэмы — незалежнасць, мова, барацьба… І адчуванне гонару, якое пачало прыходзіць адначасова з маёй вучобай ва універсітэце Осла, і якое поўнасцю раскрылася ў 2020 годзе, калі я, седзячы ў Осла, бачыла праз сацыяльныя сеткі мора людзей з бчб-сцягамі. Тады стала зразумела, што той унёсак, які зрабілі дэпутаты БНФ у перыяд 1990-1995, мела вялікае значэнне.“
Кніга прызначана замежным чытачам і тлумачыць ім такія важныя беларускія феномены, як Курапаты, ВКЛ, і падзеі ночы расстраляных паэтаў. Аднак яна таксама адкрывае менш вядомыя старонкі гісторыі — напрыклад, як праходзілі першыя выбары ў парламент і як гэта паўплывала на звычайныя беларускія сем’і.
Кнігу ўжо можна набыць у кнігарнях Нарвегіі і ў бібліятэках, і хутка яна будзе прадстаўлена на Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну