6 лютага з 18:00 па мінскім часе пройдзе Канферэнцыя салідарнасці з народам Беларусі ў Zoom і на Youtube-канале ініцыятывы «Беларусы Замежжа».
Далучыцца да яе можа кожны. Удзельнікамі мерапрыемства будуць палітыкі і грамадскія дзеячы з усяго свету, а таксама прадстаўнікі Беларусаў Замежжа. Запрашаем усіх жыхароў Беларусі, беларусаў замежжа і тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, далучацца.
Пяць нагод, дзеля якіх варта паўдзельнічаць у канферэнцыі:
1. Падчас канферэнцыі пройдзе абмеркаванне «Чым свет можа дапамагчы Беларусі», на якім палітыкі распавядуць пра магчымыя шляхі міжнароднай дапамогі ў барацьбе за свабоду. Сусветная супольнасць і, у прыватнасці, краіны-суседкі Беларусі ўжо зрабілі шмат для падтрымкі беларусаў (ініцыявалі ўвядзенне санкцый для рэжыму Лукашэнкі, увялі гуманітарныя візы, каб дапамагчы грамадзянам, што пацярпелі ад рэпрэсій, і г.д.). Калі вас цікавяць наступныя крокі — пра іх можна будзе пачуць якраз на канферэнцыі.
2. На мерапрыемстве выступяць Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. Нацыянальны лідар Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падзеляцца сваімі поглядамі на сітуацыю ў краіне і раскажуць пра планы на бліжэйшы час.
3. Падчас сустрэчы адкрыюць новыя Народныя пасольствы.
4. На канферэнцыі салідарнасці ўпершыню будуць названыя лаўрэаты прэміі Human Rights Award 2021 ад фонда BAUM.
5. Сустрэча завершыцца вялікім канцэртам Салідарнасці. 🙂