За 2020 год салідарнасць стала візітнай карткай беларусаў. Мы як ніколі адзіныя ў нашай барацьбе, як бы нас не спрабавалі раз’яднаць — прыёмы прапагандыстаў і іншых гаворачых галоў рэжыму Лукашэнкі ўжо не працуюць. Яны і не могуць спрацаваць, таму што беларусы зразумелі, што разам могуць справіцца нават з самымі складанымі задачамі.
У лютым будзе паўгода пратэстаў супраць скрадзеных выбараў, гвалту і татальнага парушэння законаў з боку нелегітымнай улады. Таму нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы абвясцілі 7 лютага Днём Салідарнасці.
У падтрымку Дня салідарнасці 6 лютага беларская дыяспара і супольнасць «Беларусы Замежжа» арганізуюць Канферэнцыю Салідарнасці з народам Беларусі. Я запрашаю ўсіх 6 лютага далучыцца да ініцыятывы і сустрэцца з міжнароднымі палітыкамі, дэмакратычнымі лідэрамі і прадстаўнікамі «Беларусаў Замежжа», каб адчуць гонар за пройдзены шлях і абмеркаваць, як яшчэ міжнародная грамадскасць можа дапамагчы ў барацьбе беларусаў за свабоду.
Мерапрыемства пачнецца ў 18:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Беларусы Замежжа» і завершыцца ў 23:30.