Народнае пасольства ў Аўстрыі.Пачынае працу Народнае пасольства ў Аўстрыі. Альтэрнатыўнае дыппрадста…

Народнае пасольства ў Аўстрыі.

Пачынае працу Народнае пасольства ў Аўстрыі. Альтэрнатыўнае дыппрадстаўніцтва афіцыйна прадставяць 6 лютага падчас вялікай канферэнцыі салідарнасці (трансляцыю можна будзе паглядзець анлайн на YouTube-канале Беларусаў Замежжа, пачатак у 18:00 па мінскім часе) разам з некалькімі іншымі аналагічнымі ўстановамі ў іншых краінах.

З пачатку прэзідэнцкай кампаніі беларусы Аўстрыі ўдзельнічалі ў ланцугах салідарнасці, маршах і пікетах, праводзілі флэш-мобы, выконвалі беларускія песні, чыталі вершы і запісвалі відэа ў падтрымку суайчыннікаў. Актывісты дыяспары вылучылі назіральнікаў для кантролю за галасаваннем у пасольстве ў Вене, арганізавалі экзіт-пол. Таксама яны прымалі ўдзел ў праграмах на мясцовым радыё і тэлебачанні, давалі інтэрв’ю аўстрыйскім журналістам, каб данесці да грамадства праўду аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Пры падтрымцы і ўдзеле дыяспары адбыліся візіты ў Аўстрыю Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы, прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Прадстаўнікі Народнага пасолсьтва кажуць: «Аўстрыя ўжо даўно вядомая як адна з найважнейшых сусветных пляцовак для перамоў. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных інстытутаў, як ААН, АБСЕ, МАГАТЭ, Amnesty International, аддзяленне Міжнароднага чырвонага крыжа. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі перамоў у Аўстрыі для ўрэгулявання палітычнага крызіса ў Беларусі нельга недаацэньваць».

#StandWithBelarus