Сёння і заўтра па ўсім свеце будуць ладзіцца акцыі салідарнасці з Беларуссю. Беларусы і іх сябры ў розных краінах арганізуюць маршы, пікеты, канцэрты, марафоны, выставы і дыскусіі, каб паказаць, што дыяспара і міжнародная супольнасць заўсёды памятаюць пра нашу краіну. Словы і жэсты падтрымкі вельмі важныя, але іх недастаткова. Яшчэ вельмі шмат можна і трэба зрабіць, каб дапамагчы тым, хто зараз змагаецца за свабоду ў Беларусі. – сказала Святлана Ціханоўская на цырымоніі адкрыцця.
У адкрыцці Канферэнцыі прыняла ўдзел і вялікая колькасць еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў. Мерапрыемства працягвалася 4 гадзіны і аб’яднала дыяспару з усіх куткоў свету.
Удзельнікі і арганізатары ўжо дамовіліся, што зробяць такія анлайн-мерапрыемствы добрай традыцыяй, каб часцей паказваць салідарнасць з усімі, хто зараз змагаецца за свае правы.