Дыяспара беларуская – гэта з’ява, гэта, калі хочаце, трэцяя сіла, гэта самаахвярныя і самаадданыя людзі. Яны столькі зрабілі для Новай дэмакратычнай Беларусі і яшчэ столькі зробяць. Гэта не зразумеў рэжым і ніколі не зразумее: чаму ж так беларусы аб’яднаны і ў Беларусі, і па-за межамі Бацькаўшчыны?
Дзякуй усім беларусам замежжа за тое, што вы зрабілі і робіце:
• дапамога бежанцам і рэпрэсаваным;
• матэрыяльная дапамога стачкамам i не толькi;
• прасоўванне навiнаў пра Беларусь у краiнах свету;
• шматлiкiя акцыi ў падрымку беларускага народу;
• прасоўванне «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі»;
• перанос чэмпiянату свету па хакеi з Беларусi;
• стварэнне Народных амбасадаў;
• праца з еўрааблігацыямі Беларусi;
• i яшчэ шмат-шмат чаго, каб наблiзiць Беларусь да сапраўднай свабоды.
Я проста ганаруся вамі як беларус, ганаруся тым, што пазнаў столькі шчырых, неабыякавых сяброў. Дзякуй вам!