30 траўня, беларусы Уроцлава правялі традыцыйную акцыю салідарнасці з Беларусю.На Плошчы Вольнасці …

30 траўня, беларусы Уроцлава правялі традыцыйную акцыю салідарнасці з Беларусю.

На Плошчы Вольнасці (Свабоды) была выкладзена лічба 449 з папяровых журавоў, якая сімбалізавала колькасць палітычных вязняў, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах. Яшчэ 15 журавоў актывісты трымалі ў руках – менавіта столькі чалавек страціла жыццё ў выніку дзеянняў праваахоўнай сістэмы Беларусі.

“Мы ўпэўненыя, што людзі адказныя за гэтыя злачынствы, не застануцца без пакарання, і кожны спраўца гвалту і фальсіфікацый будзе адказваць перад незалежным судом у вольнай Беларусі.
Мы будзем працягваць інфармаваць аб сітуацыі ў Беларусі ў тых краінах, куды былі вымушаны з’яжацць беларусы. Менавіта за мяжой сення можна адчуць настрой беларускай грамадскай супольнасці, бо ў Беларусі за любыя праявы актыўнасці можна не толькі атрымаць штраф, але таксама апынуцца за кратамі.
Мы будзем працягваць выходзіць на вуліцы і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення гвалту і тэрору.”

Жыве Беларусь!

@belarusy_zarubezhja