У Уроцлаве прайшла выстава пратэстнага мастацтва: замалёўкі з турмы і карціны беларускіх мастакоў

Беларусы Замежжа

20 чэрвеня ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі, на якой адбылася сапраўдная жывая выстава творчасці пратэстнага (забароненага) мастацтва: замалеўкі з турмы ад Алены Карпенка і Яны Родзька, коцікі перамогі ад Вольгі Якубоўскай, мастацкі твор ад Уладзіміра Цэлера.