Ва Уроцлаве адбыўся сход суполкі беларусаў Уроцлава – Stowarzyszenia Białoruski Związek Solidarności на якім быў абраны першы склад кіраўніцтва.
Па выніках галасавання зацверждаваная кіраўнічая рада, а таксама рэвізійная каміссія ў складзе 3 чалавек з сябраў суполкі. Ганаровым сябрам суполкі была прынятая Сара Блейвас, грамадская актывістка Уроцлава, якая ад сама пачатку жнівенскіх падзей падтрымлівае белаурсаў.
Падчас сходу таксама былі вызначаныя наступныя кірункі дзейнасці: – Дапамога беларусам якія вымушана пакідаюць Беларусь і перабіраюцца ва Уроцлаў – Інфармаванне аб сітуацыі ў Беларусі – Арганізацыя культурных і спартовых мерапрыемстваў – Праграма міжнароднага валантэрства EVS – Праэкт народныя амбасады – Інфармацыйны партал