25 чэрвеня 2020 г. у Польшчы адбыліся першыя акцыі Салідарнасці з беларусамі. Адным з пратэстных цэн…

25 чэрвеня 2020 г. у Польшчы адбыліся першыя акцыі Салідарнасці з беларусамі. Адным з пратэстных цэнтраў за гэты год стаў Уроцлаў. Праз год беларусы Уроцлава прашлі маршам па цэнтру горада, з вялікім нацыянальным сцягам ды ў кампаніі пратэстных дзеячоў : з партрэтамі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Хоць частка з іх зараз за кратамі, мы памятаем пра іх і іх унесак у навейшую гісторыю Беларусі! І мы не спынімся выходзіць пакуль усе палітвязні не выйдуць на свабоду! Верым у лепшае! Жыве Беларусь!