Народная амбасада Беларусі ў Бразыліі прадстаўляе прыладу для трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і н…

Народная амбасада Беларусі ў Бразыліі прадстаўляе прыладу для трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і назваў на ангельскую і партугальскую мовы.

Прылада распрацавана ў першую чаргу для дапамогі журналістам, дыпламатам і акадэмічнай супольнасьці ў трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і мае на мэце папулярызацыю выкарыстаньня трансьлітарацыі беларускіх імёнаў менавіта зь беларускай мовы ў журналісцкіх, навуковых і публіцыстычных тэкстах.

Прылада таксама працуе для трансьлітарацыі кірылічнага беларускага тэксту на традыцыны й афіцыйны варыянты беларускай лацінкі.

Паспрабуйце самі й распавядзіце знаёмым журналістам, дыпламатам і даследчыкам:
https://www.textmus.com/translit/?lang=bel