05.07. Сення пачаўся Міжнародны тыдзень беларускай культуры. 1 ліпеня для беларусаў Уроцлава была …

05.07. Сення пачаўся Міжнародны тыдзень беларускай культуры.

1 ліпеня для беларусаў Уроцлава была праведзеная экскурсія па музею Пана Тадэвуша, у якім захоўваецца арыгінал твора нашага геніяльнага земляка Адама Міцкевіча.

У сваю чаргу беларускія актывісты перадалі дырэктару Музэя Магдалене Мусял юбілейны экземпляр паэмы Пан Тадэвуш па-беларуску з надзеяй, што для гэтага экзэмпляра таксама знойдзецца месца ў экспазіцыі.