Ва Уроцлаве, сёння, 7 ліпеня, прайшла акцыя ў падтрымку Віктара Дзмітрыевіча Бабарыка, які ўчора ат…

Ва Уроцлаве, сёння, 7 ліпеня, прайшла акцыя ў падтрымку Віктара Дзмітрыевіча Бабарыка, які ўчора атрымаў 14 год за тое, што марыў зрабіць Беларусь лепш.

Падчас акцыі быў праведзены флэш-моб: людзі стаялі з чырвонымі шлейкамі, як элемент фірменнага стылю Віктара.
Таксама на пляцоўцы праз калонку прагучалі яго словы, дзе Віктар Дмітрыевіч распавядаў пра сябе і пра тое, што ён ніколі не збіраўся пакідаць Беларусь і ня пакіне.
Гэтак ж Віктар Дзмітрыевіч падтрымліваў мастацтва ды культурнае жыццё Беларусі.

Акцэнтам акціі стала і карціна “Ева”- якая з’явілася дзякуючы яго праектам, а таксама карціны Вольгі Якубоўскай.


Віктар Бабарыка ганарыўся Беларуссю, а беларусы ў сваю чаргу ганарацца ім і будуць рабіць усё магчымае для таго, каб ён выйшаў як мага хутчэй на свабоду, як і ўсе палітзняволеныя.

Жыве Беларусь