1 жніўня ва Уроцлаве адбылася акцыя, прысвечаная беларускім адвакатам. Абараняючы тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах і праходзіў па народнаму артыкулу 23:34, многія адвакаты страцілі ліцэнзію і магчымасць сумленна выконваць сваю працу. Трымаючы партрэт Максіма Знака ад беларускай мастачкі Ганны Рэдько беларусы Уроцлава нагадалі пра тое, што 4-га жніўня пачнецца “закрыты працэс” над Максімам Знакам, які з верасня знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае да 12 гадоў турмы. Ен адзін з тых, хто адкрыў многім беларусам вочы на законы пад час выбарчай кампаніі. Мы верым, што хутка ў Беларусі стане да законаў!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ