Магістранты кафедры сцэнiчнага мастацтва Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра абралі у якасці тэмы для свайго творчага праекта Абуджэнне Беларусі. У выніку грунтоўных даследаванняў гэтай тэмы была зроблена пастаноўка, прэм’ера якой адбылася 10 лютага 2021 года.
Сёння пабачыла свет відэа гэтай пастаноўкі з беларускамоўнымі субтытрамі.
Стваральнікі пастаноўкі жадаюць падтрымаць памкненні беларусаў, паглыбіўшыся ў гісторыю і культуру Беларусі. Даходы ад спектакляў былі перададзены праз Фонд салідарнасці BYSOL у падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.
Аўтары і выканаўцы пастаноўкі: Грэтэ Юргенсон, Лаўра Каллэ, Кайя М. Кальвет, Анэт Пуллерітс, Крыстафер Раявеер, Керлі Раннала.
Кіраўнік праекту: прафесар Ану Ламп.
Прэс рэліз на эстонскім культурным партале:
https://kultuur.err.ee/1608312266/video-emta-lavakunstikooli-magistrantide-projekt-kummardus-valgevenele
Спасылка да відэа:
https://youtu.be/SgZnvhNzz-E
Sel kevadel Eesti muusika- ja teatriakadeemia (EMTA) lavakunstikooli lõpetanud magistrikursus valis oma loomingulise projekti teema, lähtudes viimase aasta jooksul Valgevenes toimunud sündmustest. Veebruaris esietendunud lavakava on nüüd järelvaadatav.