Беларусы Нямеччыны сабралі на адным плакаце партрэты палітычных вязьняў у Беларусі. Гэтыя людзі тра…

Беларусы Нямеччыны сабралі на адным плакаце партрэты палітычных вязьняў у Беларусі.

Гэтыя людзі трапілі пад палітычна матываваны крымінальны перасьлед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Першапачаткова плакат-”шпалера’ узьнік ў лютым 2021 году ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія й зьмяшчаў каля 100 фатаграфій. Актуальная версія памерам больш за 15 кв. метраў. Акрамя фатаграфій, імёнаў і тюрэмных выракаў на плакаце разьмешчаныя QR-коды да старонак праваахоўчай арганізацыі Вясна і ініцыятывы 100xSolidaritä з інфармацыяй пра кожнага палітвязьня і адрасамі турмаў, для жадаючых падтрымаць палітвязьняў лістамі і паштоўкамі.

За 9 месяцаў свайго йснаваньня плакат пабываў на шматлікіх мерапрыемствах у розных гарадах Нямеччыны, ў Люксембурзе і нават перад Міжнародным трыбуналам ў горадзе Гаага.
https://www.facebook.com/libertasBelarus/