5 верасня ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці.
Падчас яе былі закрануты тэма парушэння правоў чалавека ў Беларусі і суд над Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай.
На акцыі прысутнічаў Андрэй Хадановіч, які зачытаў вершы ды заспяваў песні на беларускай мове. На заканчэнні акцыі загучалі “Муры”, якія хутка рухнуць!