Плакаты пра Беларусь з’явіліся у гарадах Нямеччыны Лейпцыг і Дрэздэн. Беларуская дыяспара пры падтрымцы
RAZAM e.V. распрацавала плакат, які прызывае не заставацца абыякавымі да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Аналагічная рэкламная кампанія прайшла ў
траўні гэтага года ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Падтрымку ўдалося атрымаць ад рэкламнага агенцтва Ströer. Кампанія прапанавала прафінансаваць 30 плаката-месцаў на 3 тыдні у Дрэздэне і Лейпцыге. Друк і тэхнічны збор былі аплачаныя з ахвяраванняў дыяспары і неабыякавых грамадзян Германіі.
Беларусы Саксоніі і ўсяго свету выказваюць вялікую падзяку фірме Ströer і ўсім неабыякавым людзям, якія дапамагаюць беларусам у барацьбе за іх правы!
Источник:
RAZAM.de