Святлана Ціханоўская да пачатку галасавання ў Каардынацыйную раду:
«Сёння пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. І я ўдзячная ўсім, хто вылучаецца і галасуе. Таксама дазвольце выказаць словы падтрымкі ўсім, хто ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх. Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе.
Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс – чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі.
Каардынацыйная рада – неад’емная частка структуры дэмакратычных сілаў. Гэта платформа для спрэчак і дыскусіяў, якая дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў. Каардынацыйная рада павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы. І мне б хацелася там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі. Мы – усе розныя, але ў нас адна мэта – свабодная Беларусь.
Дзякуй кожнаму з вас за падтрымку, вашую мужнасць і цярплівасць».