Арганізатары Кангрэсу звяртаюцца да ўсіх беларускіх супольнасцяў у свеце: давайце запішам вітальныя відэа, што будуць змантаваныя ў адзін ролік, які будзе прадстаўлены на Кангрэсе.
Патрабаванні да відэа 1. Гарызантальныя здымкі 2. Не больш 20 секунд 3. Толькі групавое відэа 4. Апошняя фраза – агульная ва ўсіх: «Адна Беларусь – адна сям’я!»
ДЭДЛАЙН – 25 кастрычніка.
Гатовыя відэа з указаннем горада/краіны ў назве файла загружайце сюды на Google-Drive.
Дашліце гэтае паведамленне па ўсіх вядомых вам беларускіх групах/чатах!
Адна Беларусь – адна сям’я! Убачымся на Кангрэсе! Рэгіструйцеся тут.