Спецдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека
На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.
Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі.
«Вясна» прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115441